дзеля яе пайсці зірнуць на месца, дзе стаяў стары дом. Так, дзеля ўспаміну аб Эстэле!..
Да мяне і раней даходзілі чуткі, што жыццё яе склалася няўдала і што яна разышлася са сваім мужам, які абыходзіўся з ёю па-зверску і наогул аказаўся грубым, нізкім і саманадзейным скнараю. Затым мне перадавалі, што муж яе памёр, што яго забіў уласны конь, не вытрымаўшы лютых пабояў. Гады два таму назад яна аўдавела і, вядома, цяпер магла выйсці замуж другі раз.
У Джо абедалі рана, а таму мне хапала часу нагаварыцца з Бідзі і яшчэ да вечара схадзіць зірнуць на месца старога дома. Але, аглядаючы па дарозе знаёмыя месцы і прадметы, успамінаючы аб мінулым, я запазніўся і дабраўся да мэты свае прагулкі, калі ўжо зусім сцямнела.
Ужо ні дома не існавала, ні піваварні, ні надворных будынкаў, і ўцалела толькі сцяна старога саду. Месца было агароджана наспех збітым нізкім парканам, і, зірнуўшы цераз яго, я ўбачыў, што стары плюшч сям-там пусціў новыя карэнні і месцамі пакрываў сваімі свежымі парасткамі рэшткі падмурка. Калітка была поўадкрыта, я штурхнуў яе і ўвайшоў унутр.
Над зямлёю срабрыста рассцілаўся халодны вячэрні туман. Месяц не паспеў яшчэ ўзыйсці і рассеяць яго. Але зоркі блішчэлі ў вышыні, месяц узыходзіў на гарызонце, і было не так цёмна. Я мог яшчэ адрозніць, дзе было месца дома, піваварні, варот. Раптам, зірнуўшы ўдоўж дарожкі апусцелага саду, я ўбачыў воддаль адзінокую фігуру.
Як відаць, фігура гэтая таксама заўважыла мяне і пайшла ў напрамку да мяне, але потым раптам спынілася. Я пайшшоў ёй насустрач і распазнаў, што гэта была жанчына. Калі я падышоў яшчэ бліжэй, яна, здавалася, хацела павярнуць назад, але раптам здрыгану-
339