Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/342

Гэта старонка не была вычытаная

якую я захавала. Усё астатняе я страціла, але гэтае месца захавала. Толькі яго я зберагала на працягу ўсяго гэтага сумнага часу.

— Вы маеце намер тут нанава будавацца?

— Так. Я прыехала сюды, каб развітацца з ім перад маючымі быць пераменамі. А вы, — запыталася яна прыязна, — заўсёды жывеце за граніцаю?

— Так, заўсёды.

— І, вядома, добра ўладзіліся?

— Так, я шмат працую, каб існаваць, і, бадай што, шчаслівы.

— Я часта думала пра вас, —сказала Эстэла.

— Дапраўды?

— Так, у апошні час вельмі часта. Я доўга адганяла ад сябе неадчэпны ўспамін аб тым, што я страціла і не ўмела ацаніць у свой час, і мне было цяжка. Але калі ўспамін гэты пакінуў перашкаджаць майму абавязку, я дазволіла яму заняць месца ў сваім сэрцы.

— А вы заўсёды жылі ў маім сэрцы, — сказаў я.

Зноў наступіла маўчанне, пакуль Эстэла не перарвала яго.

— Я ніколі не думала, што, развітваючыся з гэтым месцам, я развітваюся адначасова і з вамі. Я рада, што так вышла.

— Дык вы, Эстэла, і цяпер рады расстацца са мною? Мне гэта цяжка. Для мяне заўсёды быў цяжкім і балючым успамін пра нашу разлуку.

— Але вы сказалі мне тады, — запярэчыла Эстэла з натхненнем: — «Няхай благаславіць і даруе вам бог!» Калі вы маглі сказаць гэта тады, дык скажыце і цяпер… цяпер, калі гора прымусіла мяне зразумець, што ў вас за сэрца. Я разбіта і зламана, але, спадзяюся, зрабілася ад гэтага лепш. Адносьцеся да мяне з такою-ж дабратою, як і раней, і скажыце, што мы будзем сябрамі.

341