Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/343

Гэта старонка не была вычытаная

Яна паднялася з лаўкі.

— Шчырымі сябрамі, — сказаў я, таксама падымаючыся і нахіляючыся да яе.

— І расстанемся сябрамі? — запыталася Эстэла.

Я ўзяў яе за руку, і мы пашлі з гэтых развалін. І, як раней ранішні туман падымаўся перада мною, калі я пакідаў кузню, так цяпер рассцілаўся вячэрні туман; але цяпер, мне здавалася, што ў ціхім і ясным святле месяца знікла апошняя здань нашай разлукі.


Канец

342