шоў. Я прайшоў, не гледзячы на яе. Раптам яна тузанула мяне за рукаў.
— Чаму-ж ты не плачаш?
— Таму, што не хочу.
— Не, хочаш. Ты плакаў так, што ледзь не аслеп, і цяпер яшчэ амаль плачаш.
Яна пагардліва засмяялася, выштурхнула мяне на вуліцу і замкнула за мною калітку. Я пайшоў проста да містэра Пембльчука і вельмі ўзрадаваўся, не застаўшы яго дома. Я сказаў прыказчыку, калі мне назначана з‘явіцца да міс Гевішам, і пайшоў за чатыры мілі да нашай кузні, абмяркоўваючы па дарозе ўсё бачанае і глыбока засмучоны тым, што я просты вясковы хлапчук, што рукі ў мяне заскарузлыя, боты грубыя, што ў мяне ганебная прывычка называць валетаў хлапамі, што я куды большы невук, чым лічыў сябе яшчэ ўчора ўвечары, і што наогул я праводжу жыццё ў такім нізкім грамадстве.
РАЗДЗЕЛ VIII
Калі я прышоў дадому, сястры было вельмі цікава даведацца пра міс Гевішам, і яна засыпала мяне пытаннямі. Скончылася тым, што я атрымаў добра ў каршэнь і ткнуўся тварам у сцяну толькі за тое, што недастаткова падрабязна адказваў на гэтыя пытанні.
Я быў упэўнены, што калі я апішу міс Гевішам такою, якою яе бачылі мае вочы, мяне не зразумеюць. Нейкае ўнутранае пачўццё гаварыла мне, што з майго боку было-б нядобра і вераломна рысаваць яе (не кажу ўжо пра Эстэлу) перад дапытлівымі вачыма місіс Джо такою, якою яна была ў сапраўднасці. У выніку гэтага я адказваў па магчымасці коратка, лічачы за лепшае атрымліваць у каршэнь і тыкацца тварам у кухонную сцяну.
Горш за ўсё было тое, што нязносны Пембльчук, апанаваны непераможнай цікаўнасцю выведаць усё,
50