Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/59

Гэта старонка не была вычытаная

вушы. Гэта было знакам, што вячэрнія класы скончаны, і мы вопрамеццю выляталі на вуліцу, адзначаючы ачмурэлым гамам перамогу розуму і навукі.

Я разумеў, што пры такіх акалічнасцях не скора трапіш у незвычайныя людзі, тым не менш я адважыўся папрабаваць, і ў той-жа вечар Бідзі прыступіла да выканання нашага дагавору, паведаміўшы мне некаторыя звесткі са свайго прэйскуранта наконт цукровага пяску і ўручыўшы мне для капіравання дома старадаўнюю, фігурную літару Д, якую яна зрысавала з загалоўка газеты і якую я палічыў спачатку за малюнак пражкі.

Зразумела, у нашай вёсцы быў шынок і, зразумела, Джо любіў часам выкурыць там люльку. У гэты вечар я атрымаў ад сястры найстражэйшы загад: ідучы назад са школы, зайсці па Джо да «Трох Вясёлых Грабцоў» і даставіць яго дадому, што-б там ні сталася. Вось чаму я і накіраваўся да «Трох Вясёлых Грабцоў».

Я прайшоў у агульны пакой у канцы карыдора, дзе гарэў яркі агонь і дзе Джо пакурваў сваю люльку ў кампаніі містэра Вопсля і нейкага незнаёмца. Джо, як і заўсёды, сустрэў мяне радасным: «А, Піп! стары дружа!» і ў тую-ж секунду незнаёмец павярнуўся і зірнуў на мяне.

У гэтага чалавека быў таямнічы выгляд, і я ніколі не бачыў яго раней. Галава ў яго была зусім на бок, і адно вока напалову прыплюшчана, нібы ён нацэльваўся ў нешта з нябачнай стрэльбы. Ён дастаў з рота люльку, павольна выпусціў дым і, пільна гледзячы на мяне, кіўнуў мне галавою. Я адказаў тым-жа і сеў на процілеглай лаўцы разам з Джо. Незнаёмец паглядзеў на Джо і, заўважыўшы, што той не звяртае на яго ўвагі, кіўнуў мне яшчэ раз і пацёр сваю нагу вельмі дзіўным спосабам, прынамсі так мне здалося.

— Дык вы кажаце, — сказаў незнаёмец, звяртаючыся да Джо, — што вы каваль?

58