Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/80

Гэта старонка не была вычытаная

даў нам шчодры падарунак… каб… супакоіліся іх душы… таму што… ніколі…

Тут небарака Джо адчуў сябе ў страшэнным затрудненні, з якога, аднак, вышаў з чэсцю, сказаўшы: «Пра мяне і гаварыць няма чаго!» Гэтыя словы здаліся яму да такой ступені ўдалымі і пераканаўчымі, што ён паўтарыў іх два разы.

— Бывай, Піп, — сказала міс Гевішам. — Праводзь іх, Эстэла.

— Прыходзіць мне зноў, міс Гевішам? — запытаўся я.

— Не, цяпер твой гаспадар — Гарджэры. Гарджэры, астаньцеся на адно слова.

Вышаўшы за дзверы, я чуў, як яна сказала яму чотка і выразна:

— Хлопчык вёў сябе надзвычай добра і атрымаў узнагароду. Само сабою зразумела, што вы, як сумленны чалавек, не будзеце разлічваць на большае.

Я ніколі не мог сабе растлумачыць, якім чынам Джо вышаў з пакоя. Ведаю толькі, што, апынуўшыся на пляцоўцы, ён зусім спакойна накіраваўся наверх, замест таго, каб ісці ўніз, і нічога не хацеў слухаць, пакуль я не дагнаў яго і не накіраваў на правільную дарогу. Праз хвіліну Эстэла выпусціла нас і замкнула калітку.

Калі мы зноў вышлі на дзённае святло і засталіся адны, Джо прыхіліўся да сцяны і прамармытаў: «Дзіўна!» У гэтай позе ён аставаўся так доўга і паўтараў сваё «дзіўна» так доўга, што я пачаў думаць, ці не звар‘яцеў ён ужо. Нарэшце ён адважыўся крыху пашырыць сваю фразу і сказаў: «Запэўняю цябе, Піп, гэта проста дзіўна!» Такім чынам патроху да яго вярнуліся і здольнасць гаварыць і здольнасць знаходзіць дарогу.

У мяне ёсць падстава думаць, што гэта незвычайнае спатканне прымусіла рассудак Джо прасвятлець і што

79