Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/81

Гэта старонка не была вычытаная

па дарозе да Пембльчука ў галаве яго нарадзіўся адзін вельмі тонкі і глыбокі замысел. Здагадка мая пацвердзілася тым, што адбылося ўслед за нашым з‘яўленнем у гасціным пакоі містэра Пембльчука, дзе мы засталі сястру ў жывой гутарцы з гэтым ненавісным лабазнікам.

— Ну-с, што скажаце? — закрычала сястра, звяртаючыся да нас абодвух. — Проста дзіва, як гэта вы зрабілі ласку вярнуцца ў нашу скромную кампанію. Дапраўды, мяне гэта дзівіць!

— Міс Гевішам, — пачаў Джо, пільна гледзячы на мяне, нібы намагаўся нешта прыпомніць, — даручыла нам перадаць яе… Як, Піп, паклон ці шанаванне?

— Паклон, — сказаў я.

— Але, і мне так здаецца, — падхапіў Джо, — даручыла перадаць яе паклон місіс Гарджэры.

— Вельмі ён мне патрэбен! — заўважыла сястра, як відаць, аднак, задаволеная.

— І шкадаванне, — казаў далей Джо, з новым позіркам на мяне і новым намаганнем памяці, — што стан яе здароўя не дазваляе ёй… як далей, Піп?

— Не дазваляе ёй карыстацца, — падказаў я.

— Дамскай кампаніяй, — заключыў Джо і цяжка ўздыхнуў.

— Ну, што-ж, — праказала, памякчэўшы, сястра і паглядзела на містэра Пембльчука. — Вядома, яна магла перадаць гэта мне і раней, але лепш позна, чым ніколі. А што яна дала гэтаму шылахвосту?

— Тое, што яна дала, яна «дала яго прыяцелям». А пад яго прыяцелямі, так і сказала: «пад яго прыяцелямі я разумею сястру яго, місіс Джо Гарджэры». Гэтымі самымі словамі: «сястру яго, місіс Джо Гарджэры». Вось толькі не дачуў добра, ці сказала яна Джо ці Джордж; але, зразумела, гэтага яна магла і не ведаць, — дадаў Джо нібы ў раздум‘і.

80