Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/84

Гэта старонка не была вычытаная

гэта амаль адзіная рэч, якую прыемна мне ўспамінаць, калі я думаю аб гадах майго вучнёўства. Але і тут ўся заслуга належыць не мне, а Джо. Я не ўцёк, не паступіў у салдаты ці матросы не таму, што я быў верны свайму слову і чэсны, а таму, што чэсны быў Джо, і я добра ведаю, што кожная кропля дабра, якое толькі праяўлялася ў мяне ў часе майго вучнёўскага жыцця, выходзіла ад скромнага, простага, усім здаволенага Джо, а не ад мяне, непакойнага, нездаволенага, апанаванага ненасытнай ганарлівасцю.

Я стаў празмерна вялікім для школы бабуні містэра Вопсля, і мае заняткі пад кіраўніцтвам гэтай недарэчнай асобы прышлі к канцу. Але Бідзі паспела перадаць мне ўсё, што ведала сама, пачынаючы з маленькага прэйскуранта і канчаючы камічнай песенькай, якую яна калісьці купіла за поўпені.

Прагнасць да асветы прымусіла мяне звярнуцца і да містэра Вопсля з просьбаю ўдзяліць мне некалькі крох з свайго багатага запасу разумовай пажывы, на што ён ветліва згадзіўся.

Усе свае веды я стараўся перадаць Джо. Аднак, гэтая заява гучыць так многазначна, што я па шчырасці сваёй не магу пакінуць яе без тлумачэння. Мне хацелася толькі, каб Джо не выглядаў такім неачэсаным, такім невукам, каб ён стаў больш вартым майго сяброўства і каб Эстэле не было за што пагарджаць ім.

Старая батарэя на балотах была месцам нашых навуковых заняткаў, а разбітая грыфельная дошка і кавалачак грыфеля — нашымі вучэбнымі дапаможнікамі, да якіх Джо заўсёды далучаў яшчэ і сваю люльку. Я не ведаю, ці было хоць раз, каб Джо памятаў свой урок ад нядзелі да нядзелі, і наогул сумняваюся, каб ён набыў пад маім кіраўніцтвам якія-небудзь веды. Як-бы там ні было, калі ён курыў на батарэі, ён рабіў гэта з куды больш асмысленым выглядам, чым ва ўсякім

83