Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/91

Гэта старонка не была вычытаная

распараджаўся сваім часам і меў магчымасць зноў вярнуцца.

Калітку адчыніла міс Сара Покет, а не Эстэла.

— Як гэта так? Ты зноў тут? — запыталася міс Покет. — Што табе трэба?

Калі я заявіў, што прышоў наведаць міс Гевішам, яна ўпусціла мяне і хутка вярнулася з загадам «ісці наверх».

Усё тут аставалася па-ранейшаму, і міс Гевішам была адна.

— Ну, — сказала яна, пільна гледзячы на мяне. — Спадзяюся, табе нічога не трэба? Ты нічога не атрымаеш.

— Мне нічога не трэба, міс Гевішам. Я прышоў толькі сказаць вам, што справы мае ідуць добра і што я вам вельмі ўдзячан.

— Ну, ну, добра. Заходзь часам, прыходзь у дзень твайго нараджэння.

— А! — закрычала яна, раптам паварочваючыся да мяне разам з крэслам. — Ты азіраешся, ты шукаеш Эстэлу! Так? Яна ў чужых краях. Вучыцца, каб быць сапраўднаю лэдзі. Усё прыгажэе. Ты адчуваеш, што страціў яе, праўда?

У яе апошніх словах было столькі злараднасці, што я дапраўды не ведаў, што ёй адказаць. Але, яна вывела мяне з гэтага затруднення, развітаўшыся са мною.

Без мэты ходзячы па галоўнай вуліцы, я ўбачыў, што з кніжнай крамы выходзіць містэр Вопсль. Ён учапіўся за мяне і пацягнуў мяне да Пембльчука. Я ведаў, што дома будзе сумна, і не асабліва ўпіраўся, і мы павярнулі к дому містэра Пембльчука якраз у той час, калі пачалі асвятляць вуліцы і крамы.

Была чорная ноч, калі мы з Вопслем накіраваліся нарэшце назад. За горадам распасціраўся густы туман, які пранімаў нас наскрозь холадам і сырасцю. Ліхтар

90