Старонка:Вялікія чаканні (1940).djvu/94

Гэта старонка не была вычытаная

Але на месцы злачынства знайшлі адзін вельмі важны доказ. Удар быў нанесены ў галаву і спіну цяжкою тупой прыладаю, і было відаць, што, калі афяра ўжо ўпала, у яе кінулі яшчэ нечым цяжкім. І калі Джо падняў жонку, на падлозе каля яе аказаліся распілаваныя папалам нажныя кайданы.

Разгледзеўшы гэтыя кайданы спрактыкаваным вокам каваля, Джо абвясціў, што яны распілаваны даўно.

Ведаючы тое, што я ведаў, я, зразумела, зрабіў свае ўласныя вывады. Я быў упэўнены, што гэта кайданы майго катаржніка, тыя самыя, якія ён распілаваў на балоце, але я ні на хвіліну не прыпісваў яму самога злачынства. Я думаў, што хто-небудзь з дваіх аўладаў гэтымі кайданамі і скарыстаў іх для сваёй страшнай справы — або Орлік, або той незнаёмец, што паказваў мне цішком падпілак.

Што датычыць Орліка, дык ён сапраўды быў у горадзе, як гаварыў нам сустрэўшыся каля заставы, яго там бачылі ўвесь вечар у розных кампаніях і ў шмат якіх шынках, а вярнуўся ён са мною і з містэрам Вопслем. Супроць яго не было ніякіх доказаў, апрача нядаўняй сваркі, але-ж сястра тысячу разоў сварылася і з ім і з усімі суседзямі. З другога боку, не было доказаў і супроць незнаёмца. Калі ён прыходзіў за сваімі банкавымі білетамі, паміж ім і сястрою не магло быць някіх непаразуменняў, таму што сястра заўсёды была гатова вярнуць іх. Да таго-ж тут, як відаць, і не было ніякай сваркі: злачынец падкраўся так ціха і неўспадзеўкі, што яна ўпала, не паспеўшы нават павярнуцца.

Лонданскія паліцэйскія і сышчыкі тырчалі ў нас у доме каля двух тыдняў, але злачынца ўсё-такі не злавілі.

Яны ўжо даўно пакінулі нашу мясцовасць, а сястра ўсё яшчэ цяжка хворая. У яе быў пашкоджан

93