Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

пажадае адкрыць яго вам. Я ўпаўнаважан абвясціць вам, што гэтая асоба мае намер паведаміць аба ўсім вам асабіста пры першым зручным выпадку. Дзе і калі будзе ажыццёўлен гэты намер — я не ведаю; ды і ніхто не можа гэтага ведаць. Можа быць, да таго часу пройдуць цэлыя гады. Але вы павінны раз назаўсёды запомніць, што вам строга забараняецца дазнавацца аб гэтай асобе ці рабіць якія-б то ні было намёкі, хоць-бы самыя далёкія, у вашых зносінах са мною, на каго-б то ні было, як на вашага мяркуемага дабрадзея. Калі ў вас зародзіцца падазронасць, трымайце яе пры сабе. Такія вось умовы. Выкананне іх для вас абавязкова; гэта апошняе, што мне даручана пераказаць вам ад імя асобы, даверыўшай мне гэтую справу і ў адносінах да якой я не маю ніякай іншай адказнасці. Умовы, здаецца, не цяжкія, прымаючы пад увагу тое, што вас чакае, але калі вы маеце што-небудзь запярэчыць, дык прашу вас зрабіць гэта цяпер-жа.

Я яшчэ раз прамармытаў, што мне няма чаго запярэчыць.

— Думаю, што так! Цяпер, містэр Піп, я скончыў з папярэднімі ўмовамі, і мы пяройдзем да падрабязснасці. Хоць я не раз ужываў слова «чаканні», тым не менш вы не павінны думаць, што справа абмяжоўваецца аднымі чаканнямі. Мне ўжо ўручана некаторая сума, зусім дастатковая, каб прыстойна ўтрымоўваць і выхаваць вас. Прашу вас лічыць мяне вашым апекуном. Вы павінны атрымаць лепшае выхаванне, згодна з пераменаю ў вашым становішчы, і вы, вядома, разумееце ўсю важнасць і неабходнасць неадкладна скарыстаць гэтую перавагу.

Я сказаў, што заўсёды марыў аб гэтым.

— Тое, аб чым вы заўсёды марылі, містэр Піп, мяне не датычыць. Гэта справа мінулая. Даволі, калі