Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/116

Гэта старонка не была вычытаная

канца ахаць і здзіўляцца, як гэта я раптам стану джэнтльменам, што, прызнаюся, мне зусім не спадабалася.

Я ніколі-б не паверыў, калі-б не зазнаў сам, але, па меры таго як ранейшая весялосць варочалася да Бідзі і Джо, мне рабілася ўсё больш сумна. Вядома, я не мог быць нездаволены сваім лёсам, але вельмі магчыма, што быў нездаволены самім сабою, хоць і не ўсведамляў гэтага.

— Сёння субота, — сказаў я, калі мы ўселіся за вячэру з хлеба, сыру і піва. — Яшчэ пяць дзён — і прыдзе пярэдадзень майго ад‘езду. Яны хутка пройдуць.

— Так, Піп, — сказаў Джо, і голас яго адазваўся глуха і сумна ў кубку з півам, які ён не аднімаў ад рота, — так, яны хутка пройдуць.

— Хутка, хутка, — паўтарыла і Бідзі.

— Мне здаецца, Джо, што, калі я ў панядзелак пайду ў горад заказваць новае плацце, трэба будзе сказаць краўцу, што я сам прыду да яго на прымерку, ці каб ён аднёс яго да містэра Пембльчука. Будзе вельмі непрыемна, калі ўсе тутэйшыя пачнуць узірацца на мяне.

— Але містэр і місіс Гебль, напэўна, пажадаюць зірнуць на цябе ў джэнтльменскім убранні, — заўважыў Джо. — У «Вясёлых Грабцоў» гэта будзе прынята за найвялікшую прыязнасць.

— Вось гэтага-то мне і не хочацца, Джо. Яны зробяць з гэтага цэлую гісторыю, а я гэтага не цярплю.

— Ну, вядома, Піп, — сказаў Джо. — Калі ты не церпіш…

Але тут умяшалася Бідзі, трымаўшая ў руках талерку маёй сястры.

— Піп, а калі-ж вы пакажацеся містэру Гарджэры, вашай сястры і мне? Нам-жа вы пакажацеся, спадзяюся?

— Калі-б вы крыху пачакалі, Бідзі, то даведаліся-б