Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

ваяваць з дзвярмі, як з якім-небудзь дзікім зверам. Нарэшце дзверы падаліся так нечакана, што ён перакуліўся на мяне, я — на процілеглыя дзверы, і абодва мы засмяяліся. Але я ўсё яшчэ глядзеў шырока раскрытымі вачыма, як быццам сон мой не праходзіў.

— Калі ласка, уваходзьце, — сказаў містэр Покет-малодшы. — Дазвольце, я пайду ўперад. У мяне тут несамавіта, але спадзяюся, што да панядзелка вы пражывеце даволі зносна. Мой бацька думаў, што вам больш прыемна будзе правесці заўтрашні дзень са мною, чым з ім, і крыху пазнаёміцца з Лонданам; што-ж датычыць мяне, то я з вялікай прыемнасцю пакажу вам Лондан. Абедам, я ўпэўнен, вы астанецеся задаволены; яго прынясуць з рэстарана і на ваш рахунак, павінен дадаць, — так распарадзіўся містэр Джагерс. Памяшканне ў вас будзе не раскошнае, але-ж я сам здабываю свой хлеб, мой бацька нічога не можа мне даваць, ды я і не згадзіўся-б браць ад яго. Гэта вось наш гасціны пакой… гэтыя крэслы, сталы і дыван прысланы мне з дому. Абрус, ложкі і судкі таксама не мае, а з рэстарана. Гэта мая спальня: крышку пахне цвіллю, але Барнард не можа без цвілі. А гэта вось ваша спальня; мэбляўзята на пракат, але на час, я думаю, сыйдзе; але калі вам яшчэ што-небудзь спатрэбіцца, я збегаю і дастану. Кватэра зусім асобная, і нас будзе ўсяго двое; аднак, спадзяюся, мы не паб‘ёмся… Але, божа мой, выбачайце, калі ласка, я зусім забыў, што вы трымаеце ягады. Дазвольце, я вазьму; дапраўды, мне так сорамна…

Пакуль я стаяў супроць містэра Покета-малодшага, перадаючы яму скруткі, я заўважыў, што і яго вочы пачынаюць усё больш і больш акругляцца, і раптам ён адхіснуўся і ўсклікнуў:

— Божа мой! Ды гэта-ж вы той самы хлопчык, што туляўся тады па садзе.

— А вы бледны малады джэнтльмен, — сказаў я.