Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/161

Гэта старонка не была вычытаная

рукавы, пачаў згінаць і разгінаць сваю руку, каб пахваліцца сваімі мускуламі; мы таксама закасалі рукавы і пачалі рабіць тое-ж самае, прадстаўляючы сабою зусім недарэчныя фігуры.

Якраз у гэты час эканомка прыбірала са стала; апякун, відаць, не звяртаў на яе ніякай увагі і сядзеў, адкінуўшыся на спінку крэсла, кусаючы свой указальны палец і праяўляючы зусім для мяне незразумелую цікавасць да Дрэмля. Раптам ён выцягнуў сваю вялізную руку і злавіў, як у пастку, руку эканомкі, якая ў гэты час цягнулася за нечым цераз стол. Ён зрабіў гэта так нечакана і рэзка, што ўсе мы разам змоўклі, забыўшыся аб сваёй спрэчцы.

— Ужо калі гаварыць пра сілу, дык я пакажу вам кулачок, — сказаў містэр Джагерс. — Молі, пакажыце ім вашу руку.

Яе рука, якую ён схапіў, ляжала на стале, але другую яна зараз-жа схавала за спіну.

— Гаспадар, — сказала яна ціхім голасам, накіраваўшы на яго ўмольны погляд. — Не трэба, пакіньце!

— Я пакажу вам кулачок, — паўтарыў містэр Джагерс з непахіснай рашымасцю. — Молі, пакажыце вашу руку.

— Гаспадар, калі ласка! — зноў прашаптала яна.

— Молі, — сказаў містэр Джагерс, гледзячы не на яе, а на процілеглую сцяну, — пакажыце ім абедзве рукі. Пакажыце абедзве, ну!

І ён вызваліў тую яе руку, якая ляжала на стале. Тады яна выцягнула другую з-за спіны і працягнула нам абедзве. Другая рука была ўся знявечана рубцамі. Цяпер яна ўжо глядзела не на містэра Джагерса, а зорка і чакальна ўглядалася ў кожнага з нас па чарзе.

— Так, у гэтых кулаках ёсць-такі сіла, — сказаў містэр Джагерс, спакойна праводзячы пальцам па жылках на руцэ Молі. — Рэдкі мужчына можа пахваліцца