Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

такою сілай. Дзіўна, як гэтыя рукі ўмеюць хапаць. Я бачыў шмат рук, але ніколі ні ў мужчын ні ў жанчын не сустракаў болыш чэпкіх.

Пакуль ён вымаўляў гэтыя словы неахайным тонам знаўца, яна ўважліва абводзіла нас вачыма.

Як толькі ён замаўчаў, яна зноў зірнула на яго.

— Ну, даволі, Молі, — сказаў містэр Джагерс, кіўнуўшы ёй галавою. — Вамі палюбаваліся, цяпер можаце ісці.

Яна схавала рукі і пайшла, а містэр Джагерс зняў з этажэркі графін з віном, наліў сабе і перадаў нам.

— А палове дзесятай, панове, мы павінны разыйсціся, — сказаў ён, — таму не трацьце дарэмна часу. Я вельмі рад вас бачыць. П‘ю за ваша здароўе, містэр Дрэмль.

Калі, адзначаючы такім чынам Дрэмля, містэр Джагерс меў на ўвазе прымусіць яго выказаць сябе яшчэ больш, то ён цалкам дасягнуў сваёй мэты. У сваёй недарэчнай злараднасці Дрэмль выяўляў высокамерную пагарду да нас усё ў больш і больш крыўднай форме і пад канец стаў проста нязносным. Містэр Джагерс па-ранейшаму сачыў за ім з тою-ж дзіўнаю цікавасцю. Здавалася, ён смакаваў Дрэмля, запіваючы яго віном.

З уласцівай хлапчукам адсутнасцю стрыманасці, мы, здаецца, залішне многа пілі і, безумоўна, залішне многа балбаталі. Мы страшна разгарачыліся, закранутыя грубаю насмешкаю Дрэмля з поваду таго, што мы не ўмеем берагчы грошы, і я з большаю адкрытасцю, чым трэба было-б, заўважыў Дрэмлю, што не яму-б гэта гаварыць, таму што не далей як тыдзень таму назад Стартоп пазычыў яму грошай у маёй прысутнасці.

— Што-ж з таго? — запярэчыў Дрэмль. — Я яму аддам.

— Хіба я кажу, што вы не аддасцё? Я хацеў толькі сказаць, што прымаючы пад увагу гэтую акалічнасць,