Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/204

Гэта старонка не была вычытаная

браўшы свае фалды, пачаў разглядаць канцы ботаў з такім выглядам, як быццам падазраваў іх у злосных замыслах супроць сябе.

— Калі вы сказалі мне ўсё, сэр, — заўважыў я, — то мне таксама няма чаго дадаць.

Ён кіўнуў галавою ў знак згоды і, выцягнуўшы свой хранометр, запытаўся, дзе я буду абедаць. Я адказаў, што абедаю дома з Гербертам, затым мне заставалася толькі запытацца, ці не зробіць ён нам чэсць адабедаць разам з намі. Ён ахвотна згадзіўся, але рашуча абвясціў, што пойдзе зараз-жа са мною, каб я не мог дзеля яго рабіць ніякіх асаблівых падрыхтаванняў. Яму патрэбна было толькі напісаць некалькі пісьмаў і, вядома, вымыць рукі. Я сказаў, што пайду ў суседні пакой пабалбатаць з Вемікам.

Справа ў тым, што як толькі я адчуў у кішэні пяцьсот фунтаў, як зараз-жа ў мяне з‘явілася думка, якая і раней з‘яўлялася ў мяне, і я рашыў, што Вемік быў-бы вельмі добрым дарадчыкам у такой справе. Ён ужо замкнуў сваю касу і збіраўся выходзіць.

— Містэр Вемік, — сказаў я, — мне трэба параіцца з вамі. Мне хацелася-б зрабіць што-небудзь карыснае для свайго друга…

Вемік паківаў галавою, як быццам у такой легкамысленай справе яму зусім не было чаго параіць.

— Мой друг, — казаў я далей, — жадае прыстроіцца да камерцыйнай справы, але ў яго няма грошай, і пачаць яму цяжка. Я хацеў-бы так ці інакш дапамагчы яму ўладзіцца.

— Грашыма? — запытаўся Вемік ледзяным тонам.

— Часткова грашыма… крыху, — адказваў я, успамінаючы з неспакоем аб сіметрычнай пачцы дакументаў у маёй кватэры, — часткова, можа быць, у лік будучых даброт.

— Містэр Піп, — сказаў Вемік, — спачатку, з вашага дазволу, пералічым па пальцах усе масты, пачынаючы