Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/219

Гэта старонка не была вычытаная

здымаць з шыі хустку і абвязваць ёю галаву, не трэба было, дрыжучы ўсім целам, хадзіць па пакоі і сударажна хапацца рукамі за жывот… я і так пазнаў-бы яго. Я пазнаў яго раней, чым ён дапамог мне ў гэтым сваімі рухамі, хоць за хвіліну перад гэтым я і не падазраваў, што гэта ён.

Ён падышоў да мяне і зноў працягнуў мне абедзве рукі. Не ведаючы, што рабіць, таму што ад нечаканасці мяне пакінула ўсякае самаўладанне, я з агідаю даў яму свае рукі. Ён горача паціснуў іх, паднёс да вуснаў, пацалаваў і не выпускаў з сваіх рук.

— Вы чэсна абышліся са мною, дружа мой, — сказаў ён. — Малайчына, Піп! Я ні адной хвіліны не забываў гэтага!

Ён зрабіў рух, быццам збіраючыся абняць мяне, але я выставіў руку наперад і адштурхнуў яго.

— Стойце! Стрымайце вашы пяшчоты! Калі вы адчуваеце да мяне ўдзячнасць за тое, што я зрабіў для вас, будучы яшчэ дзіцём, то спадзяюся, што вы змянілі сваё жыццё. Калі вы прышлі сюды дзякаваць мне, дарэмна турбаваліся. Вы, аднак, адшукалі мяне, і, напэўна, вас прывяла сюды якое-небудзь добрае імкненне. Я не адштурхваю вас, але вы, вядома, павінны зразумець, што я…

Мяне да таго здзівіў яго незвычайны, пільна накіраваны на мяне позірк, што словы замерлі ў мяне на языку.

— Вы зараз гаварылі, — сказаў ён, калі мы сустрэліся вачыма, — што я павінен зразумець… Што-ж я павінен зразумець?

— Што я не магу асабліва імкнуцца аднавіць з вамі знаёмства; акалічнасці цяпер змяніліся. Я гатоў верыць, што вы раскаяліся і справіліся… Я рад вам сказаць аб гэтым… Я рад, што вы лічыце мяне вартым падзякі і прышлі падзякаваць мне. Але нашы шляхі ў жыцці разыходзяцца. Аднак вы стаміліся і