Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

прамоклі… Ці не жадаеце выпіць чаго-небудзь на дарогу?

Ён зноў абвязаў шыю хусткаю, адзін канец якой закусіў зубамі, і ўсё глядзеў на мяне.

— Так, — адказаў ён, не выпускаючы хусткі з рота і не адводзячы неадступнага позірку, — дзякуй, я вып‘ю чаго-небудзь на дарогу.

На другім канцы стала стаяў паднос з усім неабходным. Я прысунуў яго бліжэй да агню і запытаўся, чаго ён жадае. Ён моўчкі паказаў на адну з бутэлек, не гледзячы на паднос, і я падрыхтаваў яму моцнага грогу з ромам. Пакуль я падрыхтоўваў, я не мог прымусіць свае рукі не дрыжаць. Але яго выгляд, — ён сядзеў, адкінуўшыся на спінку крэсла і ў рассеянасці не выпускаючы з рота закушанага канца хусткі, — і яго позірк ніяк не дазвалялі мне ўзяць сябе ў рукі. Падаючы нарэшце падрыхтаваны напітак, я яшчэ больш здзівіўся, заўважыўшы ў яго на вачах слёзы.

Да гэтага часу я не лічыў патрэбным таіць, што жадаў-бы яго выправадзіць хутчэй, але гэтыя слёзы мяне расчулілі, і я адчуў некаторае раскаянне.

— Спадзяюся, — сказаў я, шпарка наліваючы чагосьці і сабе ў шклянку і падсоўваючыся да стала, — вы не пакрыўдзіліся, калі я гаварыў з вамі надта рэзка? Я не жадаў зняважыць вас і шкадую, калі так вышла. Жадаю вам усякага шчасця…

З гэтымі словамі я паднёс шклянку да вуснаў. Ён са здзіўленнем глянуў на канец хусткі, які выпаў у яго з рота, і зноў працягнуў мне рукі. Я падаў яму сваю. Ён адпіў са шклянкі і пацёр сабе твар і вочы.

— Чым вы займаецеся?

— Я быў фермерам, — адказаў ён, — займаўся авечкагадоўляй і меў шмат іншых спраў у Новым Свеце, за акіянам… далёка…

— І вашы справы ішлі ўдачна, спадзяюся?