Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

сырога бота паваліла пара; але ён не звяртаў ніякай увагі ні на бот, ні на агонь, гледзячы на мяне сваім неадрыўным позіркам. Я задрыжаў.

Я папрабаваў загаварыць, але спачатку не мог вымавіць ні гуку. Ледзь чутна, са страшным намаганнем я растаўмачыў яму, што я маю атрымаць багатую спадчыну.

— А ці можа такое, як я, нікчэмнае стварэнне запытацца, якую іменна? — сказаў ён.

— Не ведаю, — прамармытаў я.

— А калі нікчэмнае стварэнне запытае яшчэ, пасля каго гэтая спадчына?

— Не ведаю, — зноў прамармытаў я.

— Можа быць я адгадаю? — сказаў катаржнік. — Ну, вось, напрыклад: ці не пачынаецца сума даходу, які вы атрымліваеце з часу вашага поўналецця, з лічбы пяць?

Сэрца маё стукала, як молат. Я падняўся з крэсла і, учапіўшыся рукамі ў яго спінку, дзіка глядзеў на катаржніка.

— Пяройдзем да апекуна, — казаў ён далей. — У вас-жа быў апякун ці хто-небудзь у такім родзе, пакуль вы не дасягнулі поўналецця, можа быць, нават юрыст. Ці не з літары Д пачынаецца прозвішча гэтага юрыста?

Жорсткая праўда, як маланка, здзівіла мяне. Абманутыя надзеі, ганьба майго становішча, усе вынікі жахлівага адкрыцця разам сталі перада мною, давілі на мяне, і мне аж заняло дыханне пад гэтым цяжарам.

— Дапусцім, — паўтарыў ён, што асоба, якая карысталася паслугамі юрыста, прозвішча якога пачынаецца з Д, — няхай гэта будзе Джагерс, — значыцца, дапусцім, што гэта асоба прыехала праз Порсмут, каб пабачыцца з вамі… Вы зараз запытаецеся, як я адшукаў вас. З Портсмута я пісаў аднаму чалавеку