Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/235

Гэта старонка не была вычытаная

мала яшчэ што! Удаваліся-ж такія ператварэнні шмат каму раней за мяне, а што ўдалося адзін раз, можа ўдасца і другі. А дзе і як мне жыць, гэта ўжо ты сам вырашай, мой любы.

— Сёння вы вельмі лёгка адносіцеся да гэтага пытання, учора вы надавалі яму больш сур‘ёзнае значэнне; вы казалі, што, вярнуўшыся сюды, вы ставіце сваё жыццё ў небяспечнае становішча.

— Яно так і ёсць, і цяпер скажу, — праказаў ён, засоўваючы зноў люльку ў рот. — Мне пагражае смерць, мяне павесяць на суседняй плошчы. Але што-ж з таго? Справа зроблена, я тут. Варочацца назад цяпер не лепш, чым заставацца тут, нават, бадай што яшчэ гарш. Аднак даволі, дай мне яшчэ разок паглядзець на майго джэнтльмена.

Зноў ён схапіў мае рукі ў свае і спыніў свой позірк на мне з выглядам чалавека, які любуецца належачай яму рэччу, і ў той-жа час не пакідаў з асалодаю смактаць сваю люльку.

Самае лепшае, што, па-мойму, я мог для яго зрабіць, гэта падшукаць непадалёку якое-небудзь ціхае жыллё, дзе-б ён мог пасяліцца, пакуль Герберт вернецца, — я чакаў яго прыезду праз два-тры дні. У тым, што майму прыяцелю прыдзецца адкрыць таямніцу, я ніколькі не сумняваўся: гэта было неабходна і немінуча, не кажучы ўжо аб той палёгцы, якую я атрымаў-бы, раздзяліўшы з ім маё гора. Але містэру Провісу (я рашыў называць яго так) ніяк нельга было гэтага растлумачыць. Ён упёрся на тым, што не згодзіцца зрабіць майго друга ўдзельнікам таямніцы, пакуль не ўбачыць яго ўласнымі вачыма; і толькі ў тым выпадку, калі фізіяномія Герберта яму спадабаецца, зробіць ласку даць сваю згоду.

— Але і тады, мой любы, мы прымусім яго прысягнуць, — заключыў ён, дастаючы з кішэні маленькую