Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

мінуў з таго часу, як мы з табою рассталіся. Ды, як відаць, так было і сапраўды, таму што ты паспеў пахудзець і пабляднець. Што з табою, Гендзель мой?.. Выбачайце!

Ён змоўк і выпусціў маю руку, заўважыўшы Провіса. Провіс, які разглядаў яго з прагнаю ўвагаю, павольна апусціў нож у адну з сваіх кішэняў і пачаў шарыць у другой.

Герберт стаяў, раскрыўшы вочы і нічога не разумеючы. Я шчыльней замкнуў дзверы і сказаў:

— Любы дружа, здарыліся дзіўныя рэчы. Гэта… мой госць.

— Усё як нельга лепш, любы хлопчык, — перапыніў мяне Провіс, выходзячы ўперад з маленькаю чорнаю бібліяй у руках і, звярнуўшыся да Герберта, сказаў:

— Вазьміце яе ў правую руку. Няхай заб‘е вас госпад бог раптоўнай смерцю, калі вы як-небудзь прагаворыцеся. Пацалуйце.

— Выканай яго просьбу, — сказаў я Герберту.

Герберт, які глядзеў на мяне з некатораю трывогай і здзіўленнем, пацалаваў біблію. Провіс моцна паціснуў яму руку, кажучы:

— Памятайце, вы цяпер звязаны клятваю. І верце майму слову: Піп з вас таксама зробіць джэнтльмена!


РАЗДЗЕЛ XXXVII

Цяжка апісаць, як здзівіўся і занепакоіўся Герберт, калі, пасадзіўшы яго побач з намі ля каміна, я расказаў яму, у чым справа. Скажу толькі, што я бачыў на яго твары адлюстраванне маіх уласных пачуццяў аж да агіднасці, якую я адчуваў да свайго дабрадзея.

Пакуль Провіс быў з намі, мы ўвесь час сядзелі як на іголках, а ён як знарок не ўходзіў да позняй ночы, яму, відавочна, не хацелася пакідаць нас удвух, — рэўнаваў ён мяне да Герберта, ці што! Было ўжо а