Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/240

Гэта старонка не была вычытаная

першай гадзіне ночы, калі я адвёў яго ў Эсекс- Стрыт і развітаўся з ім на парозе яго кватэры.

Убачыўшы, як за ім зачыніліся дзверы, я ў першы раз пасля яго паяўлення з палёгкаю ўздыхнуў.

Непрыемная сустрэча з падазроным чалавекам на лесніцы не выходзіла ў мяне з галавы; вось чаму, калі вечарамі я выводзіў свайго госця на прагулку ці вяртаўся з ім назад, я ўсякі раз трывожна азіраўся навокал; цяпер я зрабіў тое-ж самае.

У вялікім горадзе цяжка пазбавіцца ад падазрэння, што за табою сочаць, калі ведаеш, што табе можа пагражаць гэтая небяспека, але напэўна сцвярджаць, што за мною хто-небудзь сочыць, я не меў ніякіх падстаў; з рэдкіх прахожых, якія з намі сустракаліся, як відаць, ніхто не звяртаў на нас ніякай увагі, кожны быў заняты сваёй справаю і ішоў сваёю дарогаю: калі-ж я вяртаўся назад у Тэмпль, вуліца была зусім пустая. Ніхто не выходзіў за намі ўслед з варот Тэмпля, ніхто не ўваходзіў цяпер са мною. Праходзячы міма фантана, я кінуў погляд на кватэру Провіса, — вокны ў яго свяціліся ясным, спакойным святлом.

Перш чым падняцца да сябе, я некалькі хвілін прыслухоўваўся: ва ўсім Гардэн-Корце была такая-ж мёртвая цішыня, як і ў доме.

Герберт кінуўся мне насустрач і моцна абняў мяне, цяпер толькі я цалкам ацаніў, якое шчасце мець друга. Ён паспачуваў мне, затым прымусіў мяне сесці, і мы пачалі абмяркоўваць важнае пытанне: што рабіць?

— Што-ж рабіць, што рабіць? — сказаў я Герберту, калі ён нарэшце сеў побач са мною.

— Мілы, бедны Гендзель! — праказаў ён, хапаючыся за галаву. — Я не магу ні аб чым думаць ад празмернага ўражання.

— Тое-ж было і са мною, калі на мяне абрушыўся гэты ўдар. Аднак трэба-ж прыняць якія-небудзь меры: