Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/277

Гэта старонка не была вычытаная

сама, і рэўнавала яго, як ведзьма. Забітая была знойдзена мёртваю ў пустым хлеве за Гаунсоўскай пусткаю. Было відавочна, што барацьба вялася не на жыццё, а на смерць; можа быць, гэта быў умоўлены паядынак паміж двума жанчынамі. Забітая была знявечана, падрапана, збіта і нарэшце задушана. Апрача гэтай жанчыны падазрэнне ні на каго не падала, не было нават ніякіх падстаў падазраваць каго-небудзь іншага. Містэр Джагерс асноўваў сваю абарону галоўным чынам на тым, што яго кліентка не мела фізічнай магчымасці зрабіць гэтае забойства. Вядома, — дадаў Вемік, дакранаючыся да майго рукава, — вядома, тады ён не надта многа гаварыў аб сіле яе рук, хоць цяпер ён любіць часам пагаварыць на гэтую тэму.

На целе ў яе знайшліся два ці тры сінякі — рэч самая звычайная для жанчыны яе класа, — але рукі яе з надворнага боку былі падраны да крыві, і было важна ўстанавіць, ці зроблены гэтыя драпіны ногцямі. Містэр Джагерс растлумачыў, што яго кліентцы прышлося прабірацца праз гушчар цярноўніка, і рукі яе падрапаны калючкамі. На яе руках сапраўды знайшліся стрэмкі ад калючак, яны былі прадстаўлены на суд у якасці рэчавых доказаў, устаноўлен таксама быў факт, што пры аглядзе цярновых кустоў яны аказаліся паломанымі і памятымі, сям-там на іх знойдзены былі шматкі яе плацця і плямы крыві. Але галоўны трук, зроблены містарам Джагерсам, заключаўся ў наступным. У доказ яе рэўнасці спасылаліся на тую акалічнасць, што якраз каля таго часу, калі было зроблена забойства, на яе пала падазрэнне, што ў прыпадку шаленства яна ўмярцвіла сваё трохгадовае дзіця, прыжытае з гэтым-жа чалавекам, каб адпомсціць яму за здраду. Містэр Джагерс прыдумаў павесці абарону такім чынам. Мы сцвярджаем, казаў ён, шт гэтыя драпіны зроблены не ногцямі, а калючкамі, і паказваем