Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/294

Гэта старонка не была вычытаная

зрабіўшы выгляд, нібы лезе ў кішэню за насавой хусткаю, але, безумоўна, ён здрыгануўся.

— А якімі доказамі падмацоўвае Провіс свае правы? — раўнадушна запытаўся містэр Джагерс, разгортваючы сваю славутую хустку і падносячы яе да носа.

— Провіс ніякіх правоў не прад‘яўляе і не прад‘яўляў; ён не ведае, нават не падазрае, што дачка яго жывая.

Адзіны раз у жыцці ўсемагутная хустка аказалася бяссільнай: мой адказ быў такім нечаканым, што містэр Джагерс, не выканаўшы звычайнай цырамоніі, схаваў хустку зноў у кішэню, склаў накрыж рукі на грудзях і накіраваў на мяне строгі, пранізваючы погляд. Ні адзін мускул на твары ў яго не зварухнуўся.

Я коратка перадаў яму ўсё, што мне было вядома, растлумачыўшы, як гісторыя Эстэлы дайшла да майго ведама, але расказаў гэта так, каб ён падумаў, быццам я даведаўся ад міс Гевішам пра ўсё тое, што ў сапраўднасці было мне паведамлена Вемікам.

— Ну, — вымавіў нарэшце містэр Джагерс, падыходзячы да свайго бюро, — на чым мы спыніліся, Вемік, калі ўвайшоў містэр Піп?

Чаша майго цярпення перапоўнілася: я не мог прымірыцца з тым, каб ад мяне аддзелваліся такім бесцырамонным спосабам. Я звярнуўся да містэра Джагерса са страшным, нават абураным заклікам; заклінаў яго быць са мною больш шчырым, аднесціся да мяне з большаю сардэчнасцю.

Містэр Джагерс, здавалася, назаўсёды замкнуўся ў ледзяным спакоі і, як відаць, аставаўся зусім глухім да маіх маленняў. Я адвярнуўся ад яго і звярнуўся да Веміка:

— Вемік! Я ведаю, вы чалавек добры; я бачыў ваш мілы домік, старога бацьку, тыя нявінныя забавы, якімі