Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/302

Гэта старонка не была вычытаная

у абодвух пунктах былі запалены цяпер кастры, гэтыя дзве светлыя кропкі раздзяліліся-б доўгаю паласою цёмнага гарызонта.

Праз поўгадзіны я падышоў да печы; з яе ішла цяжкая, удушлівая пара ад паленай вапны, агонь ужо патухаў, аб ім, мусіць, забыліся, паколькі блізка нікога не было відаць. Недалёка была маленькая каменаломня. Дарога ішла якраз праз яе. Па пакінутых інструментах і тачках я здагадаўся, што тут працавалі не далей як сёння. Выбраўшыся з калдобіны зноў на паверхню балота, я ўбачыў святло ў старым шлюзным доміку. Я паскорыў крокі і праз хвіліну ўжо стукаў у дзверы.

З прычыны таго, што мне не адчынялі, я пастукаў яшчэ раз, — зноў ніякага адказу. Я націснуў засаўку, яна падалася, і дзверы адчыніліся. Заглянуўшы ўсярэдзіну, я убачыў запаленую свечку на стале, лаўку, ложак з сянніком. Заўважыўшы ход на чардак, я гучна крыкнуў: «Ёсць тут хто-небудзь?» але мне ніхто не адказаў. Зірпуўшы на гадзіннік і ўбачыўшы, што дзевяць гадзін мінула, я крыкнуў зноў: «Ёсць тут хто-небудзь?» і зноў не атрымаў адказу.

Я павярнуўся і адышоў да дзвярэй, не ведаючы, як мне цяпер быць. Пачаўся вялікі дождж. Навокал былі ўсё тая-ж цішыня і маўклівасць. Я зноў вярнуўся да доміка і спыніўся ў дзвярах пад паветкай, углядаючыся ў начную імглу. «Хто-небудзь нядаўна быў тут і, мабыць хутка вернецца, бо пакінуў запаленую свечку», меркаваў я, і мне ўздумалася паглядзець, ці надоўга хопіць свечкі. Я падышоў да стала, але толькі што ўзяў падсвечнік, як свечка пагасла, — яе нехта пагасіў. У тую-ж хвіліну я адчуў, што на мяне накінулі ззаду, цераз галаву аркан.

— Ага! — папаўся! — вымавіў з лаянкаю хрыплы голас.