Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/314

Гэта старонка не была вычытаная

нізінная, плоская, з такім-жа туманным, сумным гарызонтам.

Мы зноў адплылі і патроху пачалі рухацца наперад: грабці было цяпер значна цяжэй, але Герберт і Стартоп нястомна працавалі вёсламі да самага захаду сонца.

Цямнела хутка, месяц, які быў у апошняй чвэрці, павінен быў паказацца позна, і мы пачалі раіцца, як нам быць. Раіліся мы нядоўга, — было відавочна, што нам трэба высадзіцца ля першай глухой гасцініцы, якую мы ўбачым. Грабцы зноў наваліліся на вёслы, а я пачаў пільна аглядаць бераг. Так мы праехалі амаль у поўным маўчанні яшчэ некалькі міляў, якія здаліся нам вельмі доўгімі.

Жудасна было на душы ў гэтыя хвіліны, думка аб пагоні не пакідала нас. Кожны раз, як чуўся глухі рокат прыліву, які праз няправільныя прамежкі часу цяжка ўдараўся аб бераг, хто-небудзь з нас уздрыгваў і паварачваўся ў той бок.

Нарэшце мы заўважылі святло, нейкі будынак на беразе, і хутка пад‘ехалі да маленькай прыстані, да якой ішла дарожка з рачных валуноў. Я адзін вышаў на бераг, і, зрабіўшы маленькую разведку, пераканаўся, што агонь свяціўся ў акне харчэўні. Гэта была даволі брудная харчэўня, як відаць, добра вядомая кантрабандыстам; затое на кухні гарэў яркі агонь, у буфеце былі яйкі і вяндліна, не лічачы розных напіткаў, і, апрача таго, у распараджэнні праязджаючых было два нумары і ў кожным па два ложкі — «якія ўжо ёсць, не прагневайцеся» — як папярэдзіў гаспадар. Апрача яго самога і жонкі, у доме пражывала яшчэ адна сівая істота мужчынскага полу, па імені Джэк. Джэк глядзеў за прыстанню і быў так вымазаны граззю і такі мокры, нібы сам з‘яўляўся вехаю.

Пакуль мы пасля вячэры грэліся ля ачага, Джэк, які сядзеў у куточку ў набракшых ад вады ботах, за-