Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/316

Гэта старонка не была вычытаная

калі яны ім замінаюць, — казаў далей Джэк, з найвялікшаю пагардай паўтараючы ненавіснае слова. — Чатырохвёсельны катэр з двума пасажырамі не пачне разгульваць уверх і ўніз па рацэ, калі тут не пахне таможняй.

Джэк з абурэннем вышаў, і шынкар, страціўшы субяседніка, мімаволі замоўк.

Гэтая гутарка ўстрывожыла ўсіх нас, мяне ў асаблівасці. Паклаўшы Провіса спаць, я разам з таварышамі вышаў на двор, і мы ўтрох (паколькі Стартоп ужо быў знаёмы з тайнаю) пачалі радзіцца: ці заставацца нам у гасцініцы пакуль прыдзе параход, які павінен быў падыйсці а першай гадзіне папоўдні, ці выехаць з самага рання. Пасля доўгіх спрэчак мы рашылі як найбольш прабыць там, дзе былі, а гадзіны за дзве да паяўлення парахода выйсці на фарватэр і паціхеньку рухацца наперад разам з прылівам, пакуль параход нас не дагоніць. Спыніўшыся на такім рашэнні, мы вярнуліся ў пакоі.

Усталі мы рана і неўзабаве пасля снедання вышлі з гасцініцы, не сказаўшы ні слова аб тым, што ўходзім.

Да першай гадзіны заставалася не больш дзесяці хвілін; можна было чакаць, што вось-вось пакажацца дымок на гарызонце. Мы ўбачылі яго толькі праз дваццаць хвілін, а затым убачылі дым і ад другога парахода, яны ішлі поўным ходам. Мы дасталі дарожныя мяшкі і пачалі развітвацца з сябрамі. Я горача паціснуў руку Герберту, у абодвух на вачах былі слёзы. У гэты момант я ўбачыў чатырохвёсельны катэр, які выехаў з-за выступа берагу, што знаходзіўся на невялікай адлегласці перад намі, і накіроўваўся ў наш бок. Параход, да гэтага часу скрыты звілінамі ракі, нарэшце паказаўся ўсім корпусам. Ён ішоў прама на нас; я паставіў шлюпку так, каб з парахода заўважылі, што мы яго чакаем, і ўпрашваў Провіса спа-