Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/329

Гэта старонка не была вычытаная

чыся і дакранаючыся да майго пляча, — справа хутка ўладзіцца, але ўсё-такі вы арыштаваны.

— Ці вялікі доўг?

— Сто дваццать тры фунты пятнаццаць шылінгаў шэсць пенсаў.

— Што-ж мне рабіць?

— Самае лепшае, ідзіце за мною, — адказваў незнаёмец, — у мяне нядрэнныя кватэры.

Я прабаваў устаць і адзецца, але, зірнуўшы на іх, убачыў, што яны стаяць на некаторай адлегласці ад маёй пасцелі і глядзяць на мяне. Устаць я ніяк не мог.

— Вы бачыце, у якім я становішчы, — сказаў я. — Я пайшоў-бы з вамі, калі-б мог; але, дальбог, не магу. Калі вы возьміце мяне адсюль, па дарозе я памру.

Не ведаю, ці адказалі яны мне і ці пярэчылі на мае словы. Наколькі я магу прыпомніць, яны стараліся падбадзёрыць мяне, лічачы, мабыць, што я не такі хворы, як уяўляю, але ва ўсякім выпадку не сталі цягнуць мяне сілаю.

Несумненна, у мяне была гарачка, і ўсе мяне закінулі. Я цяжка пакутваў, часта ўпадаў у бяспамяцтва; час, здавалася, цягнуўся страшэнна марудна, і я, брэдзячы, уяўляў сябе ў самых немагчымых становішчах: то мне здавалася, што я цагліна ў сцяне, і я ўмаляў вызваліць мяне з цеснага гнязда, у якое мяне ўмуравалі, то я, здаецца, быў стальным рычагом вялізнай машыны, якая з жахлівым трэскам круцілася над бяздоннем, і я зноў умаляў, каб яе спынілі і аддзялілі мяне ад іншых частак. Аба ўсім гэтым у мяне захаваўся няясны ўспамін, таму што нават і ў той час невыразнае сазнанне не пакідала мяне. Памятаю таксама, што я ваяваў з сапраўднымі людзьмі, уяўляючы, што абараняюся ад разбойнікаў, а потым неяк адразу разумеў, што яны жадаюць мне дабра, падаў у знесіленні ім на рукі і дазваляў класці сябе ў пасцель. Усё