Старонка:Вялікія чаканні (1940).pdf/340

Гэта старонка не была вычытаная

стары дружа, — сказаў узрадаваны Джо, калі я падсеў да хлапчука на другую табурэтку, — мы спадзяваліся, што ён будзе падобен да цябе, ды, здаецца, так і вышла.

Мне і самому здавалася гэта. На наступны дзень раніцою я пайшоў з хлопчыкам гуляць, і мы шмат гутарылі паміж сабою і вельмі добра разумелі адзін аднаго. Я павёў яго на могілкі і паказаў яму магільную пліту, прысвечайую памяці «Філіпа Пірыпа, тутэйшага прыхажаніна, і Джорджыяны, жонкі вышэйпамянёнага».

— Бідзі, — сказаў я ёй пасля абеду, калі яна забаўляла сваю малодшую дачку, сядзеўшую ў яе на каленях, — вы павінны ўступіць мне Піпа або хоць на час аддаць яго мне.

— Не, не, — мякка запярэчыла Бідзі, — вы самі павінны ажаніцца.

— Тое-ж самае цвердзяць і Герберт з Клараю. Толькі я думаю, што ніколі не ажанюся. Я так прызвычаіўся да іх сям‘і, што жаніцьба мне здаецца чымсьці неймаверным. Я стаў сапраўдным старым халасцяком.

Бідзі зірнула на сваю малютку, пацалавала яе ручкі і потым падала мне сваю мілую руку, якой толькі што ласкала дзіця.

— Любы Піп, — сказала Бідзі, — ці ўпэўнены вы, што ў вашым сэрцы згас яе вобраз?

— Так. Прынамсі я не думаю больш аб ёй.

— Скажыце мне, як… старому другу, вы зусім яе забылі?

— Любая Бідзі, я нічога не забыў з таго, мела такое фатальнае значэнне ў маім жыцці; я памятаю нават шмат нязначных падрабязнасцей. Але бяссэнсныя мары, як я назывў іх, зусім рассеяліся, Бідзі.

Але, нават вымаўляючы гэтыя словы, я адчуваў, што ўпотайку я канчаткова рашыў сёння-ж увечары