Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Але-ж ён ня сьпіць,
Але думкай мерыць поле
Ад вялікага Дону —
Да Бацькаўшчыны...
У паўночы стаў конь перад Ігарам.
За ракою сьвіснуў прыяцель...
Стукнула зямля, зашумела трава,
Заварушыліся калёсы палавецкія

дый — паскакаў Ігар з палону здабываць сабе волю...

І тутака, як нідзе больш, выявілася асаблівая прыхільнасьць аўтара да любімага свайго героя: столькі шчырага жару сэрца укладае ён у сваё апісаньне, як быццам ад яго сілы і яркасьці залежаў сам ратунак яго героя. Дзеля таго пясьняр, робіць цудоўнай самую асобу апошняга. Уцякаючы ад гонячых яго полаўцаў, кн. Ігар перамяняецца ці то ў горнастая, каб перабегчы праз чарот над ракой, ці то ў гогаля, каб пераплыць раку; паезьдзіўшы на борздым кані, ён саскаківае з яго шэрым ваўком, каб хаваючыся ў траве перабегчы праз луг уздоўж Данца, а над ім паляцець сакалом... І рака-Данец радуецца, што можа дапамагчы рускаму князю вызваліцца з палону - на радасьць Рускае зямлі, " а князь у цёплых і харошых словах дзякуе жывой рацэ за помач і мілую ласку. Усьлед за князем рускім ляцяць абодва ханы палавецкія, але з іх пагоні нічога ня вышла. Характэрна, аднак-жа, гутарка іх паміж сабой. Гзак прапануе Канчаку, каб за пабег „сакала" з палону забіць стрэламі, саколіча, гэта значыць — Ігарава сына, Уладзімера, які разам з бацькам папаў у палон. Канчак на гэта адказывае, што лепш, выпусьціўшы з рук сакала, саколіча, "спутаць ды прывязаць дзяўчынаю." Мы казалі вышэй, што з ворагамі-полаўцамі князі вялі ня толькі войны, але і мірныя зносіны, ладзячы сувязі гандлё выя і сямейныя. Князь Уладзімер Ігаравіч быў яшчэ раней, да паходу, сасватаны з дачкой Канчака. Таму Канчак і не хацеў губіць свайго прышлага зяця. Як мы ведаем з летапісу, Уладзімер запраўды ажаніўся з дачкой Канчака, але хутка уцёк з палону, пакінуўшы сваю "хотю" за Донам... Гэтыя факты маюць вельмі важнае значэньне дзеля ўстанаўленьня даты напісаньня самага твору.

Канчаецца паэма кароткім зваротам, яшчэ раз, да слаўнага папярэдніка-песьняра, Баяна, дый - яркім абразом, як засьвяцілася сонца на Русі, як запяялі дзяўчаты, калі засьвяціліся на яе зямлі ясныя вочы вярнуўшагася князя Ігара. Месты і вёскі павесялелі, а сам Ігар першым чынам паехаў злажыць падзяку сьвятой Богародзіцы Пірагошчай.

Звычаем усіх падобных героічных паэмаў - «Слова" канчаецца "славай ," — славай сьпярша старэйшым князём, пасьля малодшым, а пасьля і ўсей дружыне, славай, не зважаючы на ўсе памылкі іх, — за тое, што яны, князі і дружыньнікі, ішлі вайной за хрысьціян ды проці паганых...