Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

да Расеі. Дык ясна-ж, як сонца: "Слова" - уласнасьць Расеі, расейскай нацыі, гісторыі яе літаратуры і культуры, як і ўсё іншае, што спарадзілася на яе шырокіх прасторах.

Можа ўсё гэта было запраўды вельмі "ясна і проста", пакуль "адзіную Рускую Зямлю" пакрывала таксама адзіная і аднолькавая афіцыяльная расейская дзяржаўнасьць, культура і літаратура, - пакуль не адрадзілася да новага жыцьця асобная нацыянальная сьведамасьць беларускага ды украінскага народаў, якая ставіць сабе задачай адбудову ды далейшую разбудову свайго ўласнага культурна-нацыянальнага дый дзяржаўнага сьвету. Таму расейскія навукоўцы, зрабіўшы нямала для навуковага вывучэньня паэмы, не паглыблялі залішне" гэтае праблемы. У нашыя часы цікавячае нас пытаньне разраслося ў цэлую вялікую і зложаную праблему, над высьвятленьнем якой працуе навуковая думка — ўжо ня толькі расейцаў ды чужынцаў, але і беларусаў і ўкраінцаў. У глыбіні сваей адроджанай нацыянальнай душы, зьвязанай з найдалейшай гісторыяй сваіх родных зямель, з душою іх старадаўнага жыхарства, украінскія і беларускія дасьледчыкі знайшлі новыя жаролы інтуіцыі, новыя сугуччы паміж роднай сучаснасьцю і роднай мінуўшчынай — для высьвятленьня і вытлумачэньня тых фактаў, міма якіх праходзіла думка расейскіх і замежных навукоўцаў, не зварочваючы на іх належнай увагі.

Расейскія дасьледчыкі, задавольваліся, так сказаць, "палітычнай лёкалізацыяй" паэмы - у межах "адзінае Рускае Зямлі", адзінага "рускага народу". Беларускія і ўкраінскія — зірнулі глыбей. Яны, першым чынам зьнялі, так сказаць, праблему з гэтага грунту - неіснаваўшага ў тыя часы "адзінага рускага народу", - дый перанесьлі яе — больш навукова - на грунт рэальна існаваўшых тады плямёнаў і іх яшчэ вельмі слабых палітычных ад'еднаньняў. Такім чынам - на першы плян выплывае пытаньне аб тых плямёнах, з якіх злажылася тая ці іншая група ўсходніх славян": расейская, украінская і беларуская, — якія ў нашыя часы ўсе дасьпелі ўжо да сьведамасьці і становішча народу-нацыі.

Калі мы так падойдзем да праблемы, паставіўшы пытаньне, на абшары якіх плямёнаў спарадзілася наша паэма, дык акажыцца, што спрэчка аб правы ўласнасьці абмежыцца ўжо толькі двума прэтэндэнтамі украінцамі ды беларусамі.

У апошнія часы асабліва разьвілася так званая "філёлёгічная мэтода" досьледаў у галіне гісторыі. Гэтая метода і аказалася ў руках беларускіх дасьледчыкаў тэй непамыльнай прыладай, якая бясспрэчна вырашае наша спрэчнае пытаньне на карысьць беларусаў. Чытачы нашага часапісу, пэўне-ж, памятаюць зьмешчаную ў яго першай кніжцы (1935-№ 1) стацьцю д-ра Я. Станкевіча пад наз. "Северане — беларускае племя". Адсылаючы чытача да гэнага артыкулу нашага філёлёга, напомнім тутака коратка, што ён, апіраючыся галоўным чынам на ве-