Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

скі Сьвятаслаў. "Другая палавіна душы" аўтара падвойна захопліваецца гэтым сваім героем і веліччу яго пасаду і яго асабістай развагай і павагай. Вял. кн. Сьвятаслаў зьвяртаецца з заклікам да валадароў усяе "зямлі рускай" - ад (Суздальскага) князя Усевалада, які можа Волгу весламі раскрапіць, а Дон шаломамі выліць", да Галіцкага князя Яраслава Осмомысла, які "падпёр горы Угарскія сваімі жалезнымі палкамі" дый мае ў сваіх руках ключ ад брамы дунайскай. Зьвяртаецца, як маючы на гэта і права і абавязак... Характэрны і важны, для агульнага зразуменьня паэмы, той жудасны сум, з якім аўтар, як быццам праз вусны вял. кн. кіеўскага, сьцьвярджае, што, нажаль, гэтаму носьбіту ідэі адзінства Русі" няма да каго зьвярнуцца ў Полацкай зямлі... Жудасны абраз таго стану разрухі і спусташэньня, да якога давялі Полаччыну — "Яраслаў і ўсе ўнукі Усеслававы", належыць да найлепшых па гістарычнай праўдзе, па мастацкаму хараству і па сіле ўражаньня — абразоў паэмы. У дужках адзначым ізноў, што так сумаваць, кахаючы, можна толькі над роднай, а прынамсі над вельмі блізкай зямлёю...

Як і Ігара, і Сьвятаслава кіеўскага аўтар надзяляе надпрыроднай магічнай сілай. Ён блізу вяшчун, яму сьніцца "вешчы сон". За ім — гістарычная слава грознага пераможцы паганых полаўцаў.

Калі Ігар ноўгарад-северскі выступае ў паэме, як, трагічны герой", якога дадатнія староны і заганы якраз і ствараюць завязку і ўсю драматычную дынаміку паэмы, Сьвятаслаў кіеўскі выступае, як носьбіт нікаторага статычнага мамэнту, — закону, нормы, ідэі. Таму - праз вусны гэтага другога героя аўтар выказывае ідэю ўсяе паэмы, аб гэтым і кажа знамянітае залатое слова Сьвятаслава, "зьмяшанае са сьлязамі"... Яно прызнае і адвагу малодшых князёў, — "сыноўцаў" вялікага князя, і іх права, шукаць сабе славы"... Але трэбуе, каб усё гэта рабілася "чэсна"... Каб, шукаючы сабе славы, яны не нарабілі бяды Зямлі Рускай, ні ганьбы павазе ("сярэбранай сівіні") вялікага князя кіеўскага... Трагічная памылка Ігара і яго таварышоў — у тым, што яны захацелі „похітіті" сабе славу, гэта значыць — незаконна, "ня чэсна", як кажа "залатое слова" Сьвятаслава, ухапіць яе для сябе, каб пасьля, падзяліцца" гэтай славай з іншымі князямі... Памылка Ігара і яго таварышоў была ў тым, што яны асобна, ад іншых князёў Зямлі Рускай, а галоўна — цішком ад адказнага прадстаўніка яе адзінства — наладзілі паход на полаўцаў, які скончыўся — бо-ж павінен быў, па думцы аўтара, у зьвязку з ідэйнай канцэпцыяй яго паэмы, сконцыцца — катастрофай... Адтуль і "сьлёзы" гэтага "залатога слова" Сьвятаслава.

Ясна, што ў гэтай сваей агульнай ідэі паэма мае бясспрэчна "кіеўскую орыентацыю". І толькі ў такім сэнсе можна прызнаць прэтэнсіі на яе з боку ўкраінцаў. Пры такой разьмяжоў-