Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

Зьмест паэмы. Як толькі войска ўвайшло ў стэп, пачаліся ў прыродзе розныя зьявы, якія не варожылі нічога добрага палку і паходу Ігараву. Зацьменьне сонца пакрыла раптам у ясны дзень жудаснай цемрай княжскія дружыны. Але і гэтая, добра ведамая народу злая прыкмета" ня стрымала Ігара.

"Браты і дружына, сказаў ён, лепш палегчы забітымі, як папасьці ў палон. А таму — сядзем на борздых каней, каб хутчэй паглядзець сіняга Дону"...

Нястрыманае жаданьне "папіць шеломом вады з Дону", "пераламаць капьё на канцы поля палавецкага" так "апаліла розум" Ігару, што ён не зьвярнуў увагі на гэтую перасьцярогу з боку самога Даж-бога, Сонца, якога любімым "сынам" быў сам... Калі дружына Ігара злучылася з дружынай яго брата Усевалада, "Сонца ізноў заступіла яму шлях цемрай" — пад ноч паўстала навальніца, падняла зьвягу, крык, гоман, сьвіст уся зьвярына на зямлі, — уся прырода загадвала Ігару паслухаць голасу роднае Зямлі... Але, захоплены гордай думкай аб славе, герой сьмела пайшоў наперад...

І вось, яго войска — ужо за курганом" — у зямлі ворага. І варожыя сілы адразу пачынаюць абступаць з усіх бакоў сілу рускую"... Прырода тутака ўжо неяк не адстрашывае рускае войска ад паходу, але ўжо рыхтуецца да яго хаўтуроў... Ваўкі "рыхтуюць бяду па пячурах; арлы склікаюць зьвярыну на блізкі ужо банкет на пабоішчы; лісіцы брэшуць на чырвоныя шчыты дружыньнікаў... Але русічы ідуць усьцяж, ідуць наперад, „шукаючы сабе чэсьці, а князём славы".

Першае спатканьне з полаўцамі кончылася для русічаў бліскучаю перамогаю. Так заўсёды бывае, калі лёс хоча паўней і страшней падрыхтаваць канчальнае паражэньне... Патапталі яны паганыя палкі палавецкія, набралі ўсялякага багацьця — і дзявок прыгожых, і золата, і тканін дарагіх... І столькі было гэтага багацьця-здабычы, што ўсім гэтым "пачалі масты масьціць", кідаючы золата-тканыя вопраткі на гразкія шляхі, каб па суху лягчэй было ісьці войску...

І вось, ізноў пачаліся грозныя зьявы нябесныя: чорныя хмары з мора бягуць - "хочуць прыкрыць чатыры сонцы" (4 князёў рускіх), а у хмарах сінія маланкі, як літарамі, пішуць жудасны прысуд палку Ігараву. Быць грымоце вялікай, ісьці дожджу з Дону вялікага... Там на Каяле - рацэ шмат коп'яў перало-