Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/6

Гэта старонка не была вычытаная

міцца, шмат шабляў пакрушыцца аб шаломы палавецкія - на Каяле - рацэ блізка Дону вялікага... Бо-ж тут ужо ня відаць Рускае Зямлі, але скрозь - чужына варожая... І вось, пачалі спаўняцца ўсе гэтыя перасьцярогі й прароцтвы прыроды і "дзіваў" славянскае зямлі: з усіх бакоў ідуць полаўцы-ворагі - і ад Дону i ад мора. Аб набліжэньні хмараў-ворагаў гавора ўся прырода: зямля дрыжыць, угінаецца; рэкі пацяклі мутнай вадой; пыл пакрыў усю зямлю; ветры нясуць стрэламі ўсю гэтую навальніцу людзей і стыхіяў на войска Ігара...

Далей у паэме ідзе нязвычайна сільнае і яркае апісаньне бою, якое можа вытрымаць параўнаньне з найлепшымі месцамі гомэравай Іліяды.

У захопленьні бою забываліся князі-героі і аб сваім жыцьці, і аб родным залатым месьце сталіцы, і аб мілых сэрцу ласках жонак-красунь, пакіненых дома...

Каб ярчэй адзначыць нябывалую веліч гэтай бітвы, аўтар дае кароткі агляд папярэдніх цяжкіх здарэньняў на Рускай зямлі, выкліканых, пераважна, сваркамі паміж князямі, якія "самі почаху воевати на ся". Шмат пацярпела Руская Зямля, з прычыны гэных сварак паміж князямі — ад вонкавых ворагаў. Былі часы, калі на ей рэдка пераклікаліся паміж сабой земляробы, але шмат часьцей — вораны ды груганы, дзелячы паміж сабою людзкія трупы... Але-ж такога бою, ды паражэньня, як на Каялерацэ, дык яшчэ ня бывала.

"Чорная глеба пад капытамі каней засеена была касьцьмі ды паліта крывёй... Дый жахам-жальбою ўзыйшло гэта насеньне па Рускай Зямлі"...

З двух братоў, Усевалад палёг, а Ігар папаў у палон палавецкі...

"Тут і разлучыліся, на беразе ракі-Каялы, абодва браты...
Тут крывавага віна не хапіла...
Таму і скончылі пір адважныя русічы
Сватоў (полаўцаў...) напаілі дый самі палеглі
За Зямлю Рускую...
Хіліцца удол трава з жалю,
А дрэва ад кручыны сагнулася да зямлі..."

Так канчаецца гэты абраз бою, якому папросту няма роўнага па сконцэнтраванай сіле і яркасьці малюнку і па ўзрушаючым нас, ня гледзячы блізу на 8 вякоў гістарычнай адлежнасьці, уладнай сіле сардэчнага жалю...

* * *

Наступны разьдзел паэмы пераносіць нас на Рускую зямлю, няменш сільна і ярка малюючы тое, зьмяшанае з жалем і жахам, абурэньне, якое ахапіла ўсе яе плямёны і княжствы, калі прыйшла вестка аб тым, як палавецкая пустыня пакрыла (пахавала) рускую сілу"... Заплакалі "хоті" (жонкі), што ніколі