Старонка:Вялікі скарб нашай старасьвеччыны (Самойла).pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

ўжо ні вачыма ні ў мысьлі ня ўбачаць сваіх „мілых ладаў" (мужаў), ні абяцанага імі золата і серабра — ваеннай здабычы. Застагнаў ад кручыны Кіеў, а Чарнігаў — ад гора. Туга разьлілася па ўсей Русі. Бо-ж — у выніку паражэньня палку Ігарава — полаўцы кінуліся навалай у адчыненую на ўсходзе Рускую Зямлю дый пачалі паліць ды рабаваць адно места па адным, накладаючы на іх дані — „па белцы ад двара"...

I зразумелі тады ўсе на Русі, як страшэнна прыслужыліся ей неразумныя князі, ня гледзячы на ўсю іх асабістую гераічную адвагу і добрую волю — здабыць сабе чэсьць і славу. І ўспомнілі тады, як пераможна адбыўся толькі два гады назад паход проці гэтых самых полаўцаў, арганізаваны самым вял. князем Кіеўскім.

Але — ня толькі ўся Руская зямля адчула паражэньне Рускае сілы на Далёкім Усходзе, на ,канцы стэпу палавецкага", як сваю бяду ды жалобу, але, як кажа далей "Слова", і ўся тагачасная Эўропа была глыбака ўсхвалявана гэным здарэньнем, адчуўшы, відаць, яго, як грознае і для сябе... Раўнуючы абодва паходы Сьвятаслава Кіеўскага і Ігара Северскага,

"І немцы, і венедцы (зах. і паўдзен. славяне),
"І грэкі і моравы пяюць славу Сьвятаславу,
"Хаюць князя Ігара"...

Вельмі важная адзнака, якая паказывае на тыя жывыя і пастаянныя адносіны, якія існавалі ўжо ў той час паміж Русьсю ды Заходняй Эўропай.

___________________

Далей ідзе, можна сказаць, цэнтральная ідэолёгічная частка паэмы. Пясьняр пераносіць нас у палац самога вял. кн. кіеўскага Сьвятаслава. Бацьку Ігара сьніцца вешчы сон жудаснага зьместу. Быццам ляжыць ён на сваім ложку, а яго пояць нейкім сінім віном, зьмяшаным з баявым потам (трудам) дый сыплюць яму на грудзі з пустых палавецкіх калчанаў буйныя і цяжкія пэрлы... І чуе князь, як пачаў з даху завалівацца яго залатаверхні княжскі палац... І навакол усю ноч каркалі груганы...

На двары вялікага князя ня ведалі аб лёсе яго двух сыноў. Але баяры растлумачылі князю яго сон: гэта знак, што нейкая бяда здарылася з яго,двумя сакаламі"... Іх войска, мабыць, пасечана паганымі, а самі яны ўвязаны ў жалезныя путы... На вялікую бяду паказывалі і жудасныя знакі на небе. І вось, тады князь Кіеўскі "выраніў залатое слова, з сьлязьмі зьмяшанае". У гэтым "залатым слове" другога, старэйшага векам, ды старшага становішчам і розумам, героя паэмы, аўтар яе і выражае галоўную ідэю свайго твору.

Мае сыны ("сыновча" - точна: "пляменьнікі", а агульней: "сыны", як малодшыя), залішне сьпешна пачалі вы варушыць мячамі зямлю палавецкую шукаючы сабе славы, але не падрыхтаваўшы, як сьлед, паходу. Дык і выйшла, што ўся вашая асабістая адвага прапала дарма, — толькі на гора ды бяду ўсяе Зямлі дый на ганьбу маей сівой галаве... Але-ж - не такі быў