ТРЫОЛЕТ.
Красавецъ юный тріолетъ. К. Фофановъ.[1]
Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільганула, І ўраз жэ знікла, патанула, Як птушка ў гібкіх трасьніках. Ды ўсё-ж душа яе пачула І ўжо пяе ў такіх славах: „Як птушка ў гібкіх трасьніках, Стралою думка мільгнула“.