Старонка:Вянок (1913).pdf/103

Гэта старонка не была вычытаная

ОКТАВА.

Як моцны рэактыў, каторы выклікае
Між строк ліста, маўляў нябошчыкоў з магіл,
Рад раньш нявідных слоў,—так цемень залівае
Зялёны, бытцым лёд, халодны небасхіл,
І праз імглу яго патроху праступае
Маленькіх, мілых зор дрыжашчы, cрэбны пыл.
Здароў, радзімые! Мацней, ясьней гарыце
І сэрцу аб красе прыроды гаварыце!