Старонка:Вянок (1913).pdf/107

Гэта старонка не была вычытаная

С ЧЭРНЯЎСКАГО.

(Перэклад з украінскай мовы).

Ўжо зноў не спаткаюцца тые шляхі,
Якімі ў жыцьцё выходзілі мы зраньня,
Мы ўсе пакляліся, маўляў жаніхі,
Да сьмерці ядынае меці каханьне.
А як разыйшліся—пакінулі нас
Заходы і думкі высокіе ўраз:
На іншые сьцежкі жыцьцё нас звертае,
Па своему кожны свой век пражывае,
У кожнаго неба і сонцэ свае,
Супольная ж праўды крыніца ня б’е.