Старонка:Вянок (1913).pdf/108

Гэта старонка была вычытаная

З ОЛЕСЯ.

(З украінскаго).

Пекла было тут у тую часіну:
Гром звар’яцеўшы стагнаў і равеў,
Білі вакол пяруны без упыну,
Ўвесь небасхіл то пылаў, то чарнеў.
Бура прайшла і людзей я пытаю, —
Што жэ зрабілося з роднаго краю?
Пэўна, руіны ў ім бура зрабіла…
Кажуць разбітую ліпу дабіла.
Думка! Калі я цябе выліваю
Ў слова халоднае, ў песьню сваю,
Гэткае-ж пекла ў душы сваей маю,
Паліць яна мне душу ўсю маю.
Што-ж, асцюжэная словам людзкім,
Ты нарабіла ў краю дарагім?
Можэ разбіла маркотную ліпу
Сьмерці прясіўшую ў нуднаму рыпу.