НАД ВОЗЕРАМ.
Сонцэ ціха скацілося з горкі; Месяц белы заплаканы сьвеціць, Агледае бахматые зоркі, Цягне з возера срэбные сеці.
У іх русалкі заблуталі косы, — Рвуць і блутаюць срэбрные ніці Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапочэ русалкам: „засьніце“…