ВАДЗЯНІК.
Сівавусы, згорблены, я залег між цінай, І гадамі грэюся — сплю на дне рэкі. Твар травой аблутана, бытцым павучынай, Засыпаюць грудзі мне жоўтые пяскі.
Над вадой ля берэга, ціха сьпіць асока, Ды лаза зялёная жаліцца-шуміць, Хвалі ціха коцяцца і бягуць далёка, — І усё навокала сном адвечным сьпіць.