БУРА.
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Ўсё сціхла. Але вось паветрэ разсекае Агністы меч і зіхаціць вясёла.
Ударыў ён — і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не змаўкаюць, І ў ніз халодные бічы крыві сьцекаюць, А людзі кажуць: гэта дождж праліўся.