Блішчыць у небі зор пасеў; У полі — рунь, і ў небі — рунь. Да рэчкі лецючы, ўзляцеў Між імі марай белы лунь.
Кажан пранёсся на крылах; Стракочуць конікі ў траве, Снуюцца мышы па палях, Здаецца — ўсё вакол жыве.
Жыцьцё чуваць з усіх старон Жыцьцём наноўнены ўвесь мрок. Ці ж загубіў плывучы сон С чырвоных макоў свой вянок?