Старонка:Вянок (1913).pdf/29

Гэта старонка была вычытаная

СОМНАМБУЛ.

Месяц выплыў над змрочнай, заснуўшай зямлёй
І павёў яго ў цёмную даль за сабой
І прывабіў да мглістай, халоднай вады, —
Сэрцэ білося рыбкай у сеці тады,
Але месяц правёў праз рэкі сьветлы шлях
І развеяўся з сэрца дрыжачаго жах.
Зіхацела яна — серэбра пуціна,
Увадзіла ў той край, дзе пануе весна.
Доўга, доўга цябе ён чэкаў і шукаў,
Але вось час жаданы нарэшці настаў…
І пайшоў ён па шляху, пайшоў аж да дна:
Агарнула яго цішына, глыбіна.