Старонка:Вянок (1913).pdf/30

Гэта старонка была вычытаная

∗                    ∗

Цвҍты осенніе милҍй
Роскошныхъ первенцевъ полей.
А. Пушкинъ.[1]

Плакало лета, зямлю пакідаючы;
Ціха ліліся сьлязінкі на поле,
Але прыгожаю восеньню яснаю
Там, дзе упалі яны, вырасталі
Кветкі асеньніе, кветкі, ўспаённые
Тугаю, горэм, сьлязінкамі лета. —
Кветкі асеньніе, родные, бледные!
Вырасьлі вы, каб ураз жэ і згінуць.
Можэ таму-то душа надарваная
Гэтак любоўна вянок з вас сплетае.

  1. Па-беларуску (Вікікрыніцы ):
    Кветкі восеньскія мілейшыя
    Раскошных першанцаў палёў
    А. Пушкін.