Дзесь у хмарах жывуць павукі Што снуюць павучыну дажджа. Кожны тлусты і мяккі такі, Скура сьлізкая, як у вужа, Ў целі стыгне халодная кроў, Злосьць бязцэльная ў круглых вачах… Чу! Чуваць шорах ног павукоў Аплетаючых сьцены і дах.