ЗІМОВАЯ ДАРОГА.
Шпарка коні імчацца у полі Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запеваюць аб долі і волі, Навеваюць у сэрцы спакой.
Ўюцца зьмейкай срэбрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небі блішчаць, І маркотные месяца рожкі Праз марозную мглу зіхацяць.
Поле нікне у срэбным тумане, Сьнег блішчыць, як халодная сталь, І лятуць мае лёгкіе сані, Унашуся я ў сінюю даль.