* * *
Падыймі у гару сваё вока І ты будзешь ізноў, як дзіця, І адыйдуць-адлынуць далёка Ўсе трывогі зямнаго жыцьця.
Ціха тучу блакіт закалышэ, У душы адрасьце пара крыл,— Узляціць яна ў сінюю вышу І ў струях яе змые свой пыл.
Там ня трэба ні шчасьця, ні ласкі, Там німа ні нуды, ні клапот. Ты — царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара — дыван самалёт!