ДОСІ ЎЖО ПРАЦЫ.
Гэй, варушыцеся коні панурые, Досі ўжо працы, бо сонцэ зайшло! Ярка-чырвоные, жоўтые, бурые Боразны ў небі яно правяло. Хутка ўжо зоркі зірнуць сіневатые, Месяц пакрые паля палатном… Досі ўжо! З вамі вярнуся да хаты я І пазабудуся сном.