Нізка вершоу „Згукі бацькоушчыны“.
* * *
Ўся ў сьлезах, дзяўчына Хіліцца да тына. Поруч з ёю пад расою Зіхаціць шыпшына.
Вецер павевае І расу страхае Ой, напэўна і дзяўчына Лек на сьлёзы мае.
Адгадайце-ж, людзі, Хто страхаць іх будзе І чаму ён, жоўтадзюбы, Аж дасюль марудзе?